Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Аб’яўлены набор на вучобу на Курсах сямейнага жыцця ў Гродне
Анонсы
09.06.2015 21:17

Курсы сямейнага жыцця ў Гродне пачынаюць чарговы 2015/2016 навучальны год. Усе жадаючыя запрашаюцца да ўдзелу ў занятках, якія распавядаюць аб фундаментальных праўдах веры і хрысціянскай сям’і.

Заняткі ў 2015/2016 навучальным годзе будуць праходзіць у айцоў рэдэмптарыстаў па адрасе: Гродна, вул. Курчатава, 20 (Дзевятоўка).

Жадаючыя могуць атрымаць падрабязную інфармацыю, а таксама запісацца па тэлефоне:

+375 29 588 42 73+375 29 588 42 73 Ірына Мялешка

Задачы і мэты Курсаў сямейнага жыцця:

1. Мэтай курсаў з’яўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў для працы ў сямейных кансультацыях.
2. Працаўнікі сямейных кансультацый павінны ўмець падтрымліваць і дапамагаць праблемным сем’ям з наступнымі цяжкасцямі: алкагалізм, дзеці з адхіленнямі, сем’і ў крызісе, пагроза разводу, самотнае мацярынства і г.д. З гэтай мэтай праграма курсаў ўключае шмат прадметаў з галіны псіхалогіі і практычныя заняткі.
3. Асобы, якія працуюць у кансультацыях, таксама павінны быць веруючымі католікамі, таму ў праграме прысутнічаюць фундаментальныя тэалагічныя і этычныя прадметы.
4. Дадаткова курсы забяспечваюць атрыманне грунтоўных ведаў на тэму натуральных метадаў распазнавання плоднасці.
5. Заканчэнне курсаў будзе для католікаў падставай атрымання кананічнай місіі для працы з сем’ямі ў каталіцкіх сямейных кансультацыях.

Рада па справах сям’і пры ККББ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.