Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў
Анонсы
11.06.2015 11:34

З парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы вырушыць ХХ юбілейная пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Выхад пілігрымкі - 1 ліпеня пасля святой Імшы ў 12.30.

Пілігрымка бярэ пачатак 20 гадоў таму, калі 15 хлопцаў і дзяўчат, натхнёныя айцом Аркадзіем Куляхам, за два дні прыйшлі на будслаўскія ўрачыстасці. Сёння нарачанская пілігрымка налічвае да 240 чалавек, яе ўдзельнікаў пазнаюць у Будславе па жоўтых хустках.

Асаблівасць нарачанскай пілігрымкі – у тым , што яна самая “маладая”. Дзякуючы таму, што Будслаў знаходзіцца ў Мядзельскім раёне, адлегласць у 70 кіламетраў можа пераадолець не толькі моладзь, але і дзеці. Таму ўзрост 9-12 гадоў звычайны для нарачанскай пілігрымкі.

Шырокая і геаграфія пілігрымкі: за 20 гадоў у яе складзе ішлі не толькі вернікі з Мядзела, Свіры, Канстанцінава, Шэметава, але і з Мінска, Гудагая, Брэста, Бярозы, Баранавічаў, Масквы, Вільнюса.

Юбілейная  пілігрымка – гэта час падзякі Богу за 1400 пройдзеных за 20 гадоў кіламетраў, за дождж і сонца, за мазалі, за зычлівых людзей, якія сустракаюць з кубкам халоднай вады; падзяка за ўсіх тых, хто тм ці іншым чынам спрыяў арганізацыі пілігрымкі; падзяка за навяртанні, за выслуханыя інтэнцыі, за слёзы радасці пілігрымаў, калі яны стаяць на каленях перад абразом Маці Божай Будслаўскай.

Таму нарачанская пілігрымка запрашае ўсіх сваіх сяброў, каб разам з Марыяй праслаўляць Усемагутнага Бога за ўсе Яго дабрадзействы.

Па пытаннях запісу звяртацца да Шнітоўскай Ірыны Антонаўны:

+ 375 44 759 91 18+ 375 44 759 91 18  Velcom;  +375 29 552 79 16+375 29 552 79 16 МТС; хатні 45257

Кошт пілігрымкі 50 000 рублёў. Запіс да 28 чэрвеня.

Паводле naracz.na.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.