У Браславе пройдзе Х Дыяцэзіяльная cустрэча моладзі |
Анонсы
|
21.07.2015 12:44 |
З 29 ліпеня па 1 жніўня ў Браславе (Віцебская дыяцэзія) адбудзецца Х
Дыяцэзіяльная cустрэча моладзі. Падобна як некалькі апошніх гадоў,
моладзь будзе сустракацца ў дзвюх групах: малодшая (10-11 класы) і
старэйшая (пасля школы).
У праграме прадугледжаны катэхезы на тэму “Паслухмяныя Богу”, святая
Імша, споведзь, размовы, канцэрт хрысціянскага гурта “Рыбы”, які многім
запомніўся з мінулай сустрэчы.
Запрашаецца моладзь Віцебскай дыяцэзіі, а таксама іншых дыяцэзій.
Абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца да 26 ліпеня па тэлефонах:
с. Таццяна +375 (29) 558 46 25 с. Наталля +375 33 677 50 81 а. Станіслаў +375 29 710 50 37
Праграма сустрэчы моладзі
29 ліпеня
- 12.00 – рэгістрацыя + абед
- 15.00 – катэхеза І
- 16.00 – святая Імша
- 17.30 – катэхеза ІІ
- 19.00 – вячэра
- 20.00 – размеркаванне на начлег
30 ліпеня
- 08.00 – сняданак
- 09.00 – ранішняя малітва
- 10.00 – катэхеза ІІІ
- 11.00 – катэхеза ІV
- 13.00 – святая Імша
- 14.00 – абед
- 15.00 – 17.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, адарацыя, споведзь
- 17.00 – праца ў групах
- 18.00 – вячэра
- 19.30 – канцэрт хрысціянскага гурта “Рыбы”
31 ліпеня
- 08.00 – сняданак
- 09.00 – ранішняя малітва
- 10.00 – катэхеза V
- 11.00 – катэхеза VІ
- 13.00 – святая Імша
- 14.00 – абед
- 15.00 – 17.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, адарацыя, споведзь
- 17.00 – праца ў групах
- 18.00 – вячэра
- 20.00 – малітва на заканчэнне дня, споведзь
1 жніўня
- 08.00 – сняданак
- 09.00 – ранішняя малітва
- 10.00 – катэхеза VІІ
- 11.00 – святая Імша
- 12.30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 13.00 – абед, заканчэнне
(AG)
|