Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк збіраецца ў дарогу! |
Анонсы |
22.06.2015 10:37 |
Пачалася падрыхтоўка да XXI штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе 7-12 ліпеня. Дэвіз ХХІ пілігрымкі — “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!" (Пс 119, 159). Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх пакутнікаў манахаў базыльянаў - пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы. *** Пілігрымка пачынаецца 7 ліпеня Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаванне з вул. Лявонава). І этап, 7 ліпеня: Віцебск - Заронава ІІ этап, 8 ліпеня: Заронава - Шуміліна ІІІ этап, 9 ліпеня: Шуміліна - Обаль IV этап, 10 ліпеня: Обаль - Гараны V этап, 11 ліпеня: Гараны - Струнне - Полацк *** 12 ліпеня ў Полацку ля храма св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) пачнецца ў 10.30 святочная Боская Літургія. *** Тэлефон для кантактаў: у Віцебску - а. Зміцер (29) 675 29 97 (Velcom) у Мінску звяртацца па тэл.: Андрэй (29) 88 99 550 (МТС) Айцец Яўген Усошын, прэс-служба Апостальскага візітатара БГКЦ (АлГ) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.