Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях пройдуць 10-11 ліпеня
Анонсы
10.07.2015 12:05

10-11 ліпеня адбудуцца дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія). Дэвіз пілігрымкі ў санктуарый і сёлетняга дыяцэзіяльнага свята – “З Марыяй у дарозе навяртання”.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сардэчна запрашае на ўрачыстасці святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў дыяцэзіі.

“Дарагія пілігрымы! Прыбудзьце са сваіх мясцовасцяў у арганізаваных пілігрымках у санктуарый Маці Божай у Тракелях, каб паглыбіць у сабе тугу па навяртанні і прымірэнні з Богам і бліжнімі, - піша іерарх. - Разам будзем маліцца праз заступніцтва Тракельскай Каралевы аб Божым благаслаўленні для Паўсюднага Касцёла, нашых сем’яў і ўсяго грамадства ў Беларусі”.

Біскуп запрашае ўсіх асабліва на малітоўнае чуванне, якое пачнецца 10 ліпеня ў 21.30, і на пантыфікальную святую Імшу, якая адбудзецца 11 ліпеня ў 10.00.

Таксама з 6 па 10 ліпеня пройдзе пешая пілігрымка Гродна-Тракелі. Пілігрымка пачнецца святой Імшой у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя 6 ліпеня ў 9.00.

Праграма ўрачыстасцяў у Тракелях

10 ліпеня

  • 21.30 – Марыйны зварот, прывітанне (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
  • 21.45 – канферэнцыя “Навяртанне ў кантэксце Фацімскага адкрыцця” (кс. Андрэй Роўба, дэкан Лідскі і пробашч парафіі ў Вавёрцы)
  • 22.15 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (моладзь з парафіі Ліда-Фара)
  • 23.45 – падрыхтоўка да святой Імшы
  • 24.00 – святая Імша (узначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB)


11 ліпеня

  • 2.00 – Ружанец (кс. Міхал Ластоўскі, дыяцэзіяльны мадэратар супольнасці Жывога Ружанца)
  • 3.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (кс. Віктар Субель, дэкан Іўеўскі і мадэратар апостальскай супольнасці Дапамогі чысцовым душам)
  • 4.00 – канцэрт праслаўлення (моладзевы гурт “Міласць” з парафіі Ліда-Фара)
  • 5.00 – традыцыйныя спевы (кс. Валерый Быкоўскі, дыяцэзіяльны мадэратар па справах пакліканняў і малітвы за пакліканых)
  • 6.30 – Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (а. Антоні Пажэцкі, духоўны кіраўнік Францішканскага Закона Свецкіх)
  • 7.30 – святая Імша (канцэлебруюць святары новапрэзбітэры і юбіляры; узначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
  • 9.00 – прэзентацыя ордэнаў і манаскіх кангрэгацый у Гродзенскай дыяцэзіі (а. Вітальд Пяцельчыц Schp, каардынатар па cправах манаскага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі)
  • 9.45 – падрыхтоўка да святой Імшы
  • 10.00 – адпустовая святая Імша (канцэлебраваная на чале з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам)

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.