Рэкалекцыі для кансультантаў па справах сямейнага жыцця пройдуць у Навагрудку |
Анонсы
|
13.07.2015 14:03 |
Рада па cправах cям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае тых, хто рыхтуецца ці ўжо працуе кансультантамі сямейнага жыцця, і зацікаўленых на курсы-рэкалекцыі, якія пройдуць з 24 па 29 ліпеня ў Навагрудку. Тэма курсаў-рэкалекцый – “Выхаванне дзяцей у сям’і”.
На працягу гэтых дзён прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі паглыбяць свае веды ў пытаннях веры, сямейнага жыцця, будуць слухаць канферэнцыі на тэмы выхавання дзяцей, спосабаў будавання добрых стасункаў у сужэнстве.
Кожны атрымае магчымасць задаць хвалюючыя пытанні падчас адмысловага пункту праграмы “100 пытанняў да…”: удзельнікі пагавораць аб магчымых праблемах, якiя могуць узнiкнуць у зносiнах з дзецьмi, i iншых праблемах.
Курсы-рэкалекцыі маюць хрысціянскі характар. Галоўным пунктам дня будзе святая Імша. Малітоўнае жыццё вернікі змогуць паглыбіць падчас штодзённай Эўхарыстыі, разважання над Божым словам, малітваў псальмамі ў Літургіі гадзінаў.
Запіс па тэлефоне: Ірына Мялешка (Гродна) +375 29 588 42 73 +375 29 588 42 73 (JM)
|