Айцы марыяне запрашаюць на ўрачыстасці і ў пілігрымкі ў Росіцу |
Анонсы |
22.07.2015 21:01 |
Айцы марыяне, як і штогод, запрашаюць прыняць удзел ва ўрачыстасцях у Росіцы. 7-8 жніўня ў в. Росіца Верхнядзвінскага р-на збяруцца веруючыя, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці благаслаўлёных а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча. Росіца, вёска ў Верхнядзвінскім раёне, - месца трагічных падзей Другой сусветнай вайны. 16 лютага 1943 года там пачалася карная акцыя супраць насельніцтва вёсак, размешчаных уздоўж лесу каля Дзвіны. Фашысты сагналі людзей у росіцкі касцёл. Айцы марыяне Антоній Ляшчэвіч і Юрый Кашыра адразу накіраваліся да вязняў, сярод якіх былі і католікі, і праваслаўныя; спавядалі, удзялялі святую Камунію, намашчалі святымі алеямі, хрысцілі, прамаўлялі да людзей, дадаючы ім адвагі, і прынялі мучаніцкую смерць у агні палаючага касцёла разам з даручаным ім людам Божым, не жадаючы пакінуць яго аж да смерці. Пачатак урачыстасцяў 7 жніўня ў 18.00. Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, абавязкова мець пры сабе пашпарт і аплату дзяржпошліны на ўезд у памежную зону (код аплаты: 03002). Праграма ўрачыстасцяў
Барысаў - Росіца: пачатак 31 ліпеня. Адказны а. Вадзім Мізер МІС, тэл. +375 33 355 96 60+375 33 355 96 60. (AG) |