«Музычная майстэрня» ў Івянцы чакае новых удзельнікаў |
Анонсы |
16.07.2015 12:16 |
Як і ў мінулыя гады, Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы папярэднічае «Музычная майстэрня» для касцёльных хораў, кантараў і ўсёй зацікаўленай у касцёльнай музыцы моладзі. Майстэрню будуць праводзіць Ян Паспяшальскі, Зоф’я Сакалоўская і запрошаныя імі музыканты з Польшчы. Сустрэча адначасова мае рэкалекцыйны характар. Спецыяльным госцем як майстэрні, так і сустрэчы моладзі ў гэтым годзе будзе гурт 4В, які расшыфроўваецца як «Божая банда былых бандытаў».
Гурт з такой незвычайнай назвай складаюць людзі, якія калісьці мелі не вельмі светлае мінулае. Гэта былыя вязні і наркаманы, якім атрымалася вырвацца з «цемры свайго жыцця» і якія сёння даюць сведчанне свайго вызвалення праз музыку. «Майстэрня» пачнецца 20 ліпеня святой Імшой у 18.00 (рэгістрацыя — з 16.00), а скончыцца сустрэчай моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на якой прадугледжаны выступ удзельнікаў «майстэрні». Асаблівасці:
Увага: «майстэрня» прадугледжвае інтэнсіўную працу і лекцыі, таму просьба дэлегаваць выключна тых людзей, якія сапраўды зацікаўленыя ў касцёльным спеве і якія ўжо маюць пэўны вопыт супольнага спеву ў хоры ці іншых групах (у мінулыя гады быў недахоп у мужчынскіх галасах). Просьба як найхутчэй паведаміць аб удзеле па тэлефонах: +375 29 551 66 42+375 29 551 66 42 (AYU) |