Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма Малітоўнай сустрэчы моладзі ў Івянцы
Анонсы
23.07.2015 11:13

Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы, якая будзе праходзіць 24-26 ліпеня на тэму «Маё асабістае навяртанне», парадуе ўдзельнікаў цікавай і насычанай праграмай.

Дзве канферэнцыі правядуць госці з Польшчы — музычны гурт «Божая банда былых бандытаў», пройдзе сем тэматычных круглых сталоў. Паколькі яны будуць праходзіць у адзін час, трэба будзе выбраць адзін найбольш цікавы для сябе.

Вельмі важным момантам сустрэчы з’яўляецца і магчымасць асабістага спаткання з Богам падчас споведзі, ва Эўхарыстыі, на адарацыі.

На сустрэчу моладзі, якую арганізуе Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты з усёй Беларусі.

Увага! У гэтым годзе будзе арганізаваны прыезд з Мінска ў Івянец на аўтобусе. Аўтобус ад’язджае ад архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 24 ліпеня ў 15.00, а 26 ліпеня ў 12.00 вяртаецца з Івянца ў Мінск. Праезд туды і назад каштуе разам 150 тыс. руб.

Запісацца на аўтобус можна па тэлефоне: +357 29 564 5195 (кс. Віталій Драздоўскі), альбо ў сакрыстыі архікатэдры.

Праграма:

24 ліпеня:

  • 15.00 — пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў
  • 17.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 18.00 — святая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB
  • 19.30 — вячэра
  • 20.30 — сустрэча моладзі, выступленне гурта «Рыбы»
  • 21.45 — канцэрт «Музычнай майстэрні»
  • 23.00 — вячэрняя малітва — Апэль
  • 23.15 — адпачынак


25 ліпеня:

  • 8.30 — сняданак
  • 9.30 — ранішняя малітва — Ютрань
  • 10.00-10.45 — канферэнцыя на тэму навяртання і пакаяння (а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС)
  • 10.45-11.00 — пытанні да дакладчыка
  • 11.00-11.30 — перапынак
  • 11.30-12.45 — канферэнцыя, якую праводзяць госці з Польшчы — гурт «Божая банда былых бандытаў»
  • 12.45-13.15 — пытанні
  • 13.30-14.00 — дыялог з біскупамі
  • 14.00-15.00 — абед, адпачынак
  • 15.00-16.00 — круглыя сталы:
    • «Цудоўна быць скаўтам» — а. Лех Баханэк
    • «Глядзець на сусвет праз Божы аб'ектыў» — Віктар Малышчыц
    • «Здаровае сексуальнае выхаванне ў сям'і» — Уладзіслаў Валаховіч
    • «Як пісаць рэпартажы пра падзеі ў Касцёле» (майстар-клас) — кс. Аляксандр Улас
    • «Я не ўмею прабачыць! Што мне зрабіць?» — а. Аляксандр Жарнасек MIC
    • «Як Бог кліча сёння» — сустрэча з кансэкраванымі асобамі — а. Міхаіл Цвячкоўскі MIC
    • «Амулеты і талісманы, якія мяне не збавяць» — кс. Раман Суша
  • 16.00-17.00 — справаздача па працы круглых сталоў
  • 17.00-18.00 — канферэнцыя, якую праводзяць госці з Польшчы — гурт «Божая банда былых бандытаў»
  • 18.00-19.00 — пакутнае набажэнства і споведзь
  • 19.00-19.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 19.30 — святая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі
  • 20.30-21.00 — вячэра.
  • 21.00-23.00 — канцэрт гуртоў “Laudans” і “Parakletos”
  • 23.30-1.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 2.00 — адпачынак

 

26 ліпеня:

  • 8.30 — сняданак
  • 9.00 — Гадзінкі да Божай Маці
  • 9.30 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 10.00 — святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
  • 12.00 — абед
(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.