Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Адпустовыя ўрачыстасці пройдуць у Мядзелі |
Анонсы
|
10.07.2015 12:33 |
15-16 ліпеня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі адбудзецца адпустовая ўрачыстасць. Кармэліты босыя шчыра запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да супольнага святкавання і падзякі.
15 ліпеня - 18.00 — святая Імша ў касцёле і заканчэнне навэнны да Маці Божай Шкаплернай
- 19.00 — набажэнства Крыжовага шляху на мядзельскай Кальварыі
16 ліпеня - 10.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў касцёле
- 11.15 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 12.00 — урачыстая святая Імша, якую ўзначаліць пробашч парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску кс. Уладзіслаў Завальнюк
Пасля Імшы гурт «Laudans» з Мінска прадставіць канцэртную праграму.
А. Юрый Кулай OCD
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.