Рух «Focolare» запрашае на рэкалекцыі «Mariapoli» |
Анонсы
|
10.07.2015 14:52 |
Рух “Focolare” шчыра запрашае ўсiх жадаючых на рэкалекцыі “Mariapoli 2015”, прысвечаныя тэме “Наш Пан Хлеб Нябесны - мiж намi жыве”. Рэкалекцыі пройдуць 23-26 лiпеня ў доме айцоў вербiстаў у Баранавiчах (вул. Шаўчэнкi, 6).
“Mariapoli” - гэта найбольш характэрныя для руху “Focolare” сустрэчы: маладыя і сталыя людзі самага рознага паходжання збіраюцца разам на некалькі дзён, каб прыняць удзел у эксперыменце жыцця ў братэрстве, у святле ўніверсальных каштоўнасцяў Евангелля.
Гэты эксперымент ажыццяўляецца ў многіх краінах свету і мае ў аснове «залатое правіла», якое сцвярджае: «стаўся да людзей так, як хочаш, каб яны ставіліся да цябе». Гэта некалькі дзён, калі можна паспрабаваць жыць згодна з «залатым правілам» у штодзенным жыцці, калі ў аснову любых адносінаў пакладзена жаданне слухаць, бескарыснасць і ўзаемны дар.
Рэгiстрацыя на сайце focolare.by, даведкi па тэлефоне +375 25 708 40 48 +375 25 708 40 48 Анжалiка. (AG)
|