Адбудзецца XIV пешая пілігрымка Гродна – Рось |
Анонсы
|
06.08.2015 02:23 |
З 7 па 10 жніўня пройдзе XIV пешая пілігрымка Гродна – Рось. Маршрут пілігрымкі: Гродна - Квасоўка - Вялікія Эйсманты - Рэпля - Рось.
Час канікул - выдатны час для адпачынку пасля года інтэнсіўнай працы і навукі. Пан Езус кажа сваім вучням: адпачніце крыху цяпер (Мц 6, 31), набярыцеся духа і падыміце голавы вашыя (Лк 21, 28). Такім часам для духоўнага супакою з'яўляюцца пешыя пілігрымкі, у якіх мы бярэм удзел.
У гродзенскай дыяцэзіі ў горадзе Рось, размешчаным прыкладна ў 75 км ад Гродна, знаходзіцца гістарычная святыня - санктуарый Езуса Журботнага. У яе галоўным алтары знаходзіцца цудатворная 400-гадовая фігура Езуса Журботнага, якая прыцягвае да сябе шматлікіх пілігрымаў.
XIV пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі па традыцыі выйдзе з гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна - Паўднёвы, вул. Цэнтральная 26). Святая Імша на распачацце пілігрымкі адбудзецца 7 жніўня ў 7.00.
Заяўкі прымаюцца ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі або па тэлефоне:
8 029 78 40 572, 8 044 46 06 140 (кс. Юрый Марціновіч) 8 033 68 62 1168 033 68 62 116, 8 029 13 72 754 (Iaланта)
Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 5 жніўня ў 20.00 у касцёле Гродна - Паўднёвы.
Праграма пілігрымкі:
7 жніўня: Гродна – Паўднёвы – Вялікія Эйсманты - 07.00 — святая Імша на распачацце пілігрымкі ў касцёле Гродна–Паўднёвы
- 08.05 — Паўднёвы — 09.35 — Горніца (7 км)
- 10.00 — Горніца — 10.50 — Колпакі (4 км)
- 11.15 — Колпакі — 12.30 — Квасоўка (6,2 км)
- 12.55 — Квасоўка — 14.10 — Свіслач (5,5 км)
- 14.10 — 15.10 — абед
- 15.10 — Свіслач — 16.20 — капліца ў Заневічах (5 км)
- 16.45 — капліца ў Заневічах — 17.40 — Станевічы (4,5 км)
- 18.10 — Станевічы — 19.00 — «пасаг» (4 км)
- 19.20 — «пасаг» — 20.10 — Вялікія Эйсманты (5 км)
- начлег
8 жніўня: Вялікія Эйсманты — Рось
- 07.40 — ранішнія малітвы ў парафіяльным касцёле ў Вялікіх Эйсмантах (адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту)
- 08.10 — Вялікія Эйсманты — 09.00 — лес (5 км)
- 09.25 — лес — 09.55 — сад (2 км)
- 10.20 — сад — 11.40 — Рэпля (5 км)
- 11.40 — 12.40 — абед
- 12.40 — Рэпля — 13.45 — Дулеўцы (5 км)
- 14.10 — Дулеўцы — 15.25 — Роскае лясніцтва (5 км)
- 15.50 — Роскае лясніцтва — 17.15 — Рось (5 км)
- 17.15 — уваход у санктуарый, адкрыццё фігуры Езуса Журботнага
- 17.50 — падрыхтоўка да святой Імшы
- 18.00 — святая Імша
- 21.00 — распачацце чування. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя. Працэсія са знічамі каля санктуарыя. Акт аддання ля фігуры Маці Божай Каралевы Супакою
- заканчэнне дня і адыход на начлег
9 жніўня: Рось
- 10.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне пілігрымкі
10 жніўня: Гродна – Паўднёвы
- 19.00 — святая Імша падзякі за ХIV пешую пілігрымку ў касцёле Гродна–Паўднёвы
- 20.00 — супольная вячэра, падзяка ўсім пілігрымам і службам пілігрымкi
Мы запрашаем усіх жадаючых у пілігрымку! Мы верым, што ў гэтым годзе на пілігрымскім шляху будзе шмат людзей, якія захочуць праз цяжкую працу і ахвяры выпрошваць для сябе і іншых патрэбныя ласкі ў Езуса Журботнага.
Ад імя арганізатараў кс. Юрый Марціновіч, кiрaўнiк пілігрымкі
|