Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі з Беларусі запрашаюцца ў пілігрымку Беласток – Гродна – Вільня
Анонсы
16.07.2015 15:05

З 15 па 25 жніўня адбудзецца XXIII Экуменічная пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Міласэрнасці ў Вільні Беласток – Гродна – Вільня. Падчас прабывання пілігрымаў у Гродне да іх могуць далучыцца вернікі з Беларусі.

Дэвіз пілігрымкі – “Будуем на скале”.

15 жніўня пілігрымка выходзіць з Беластока (Польшча), 18 жніўня прыбывае ў Гродна. У пабернардынскім касцёле ў Гродне адбудзецца святая Імша з удзелам пілігрымаў, а затым размяшчэнне іх на начлег у гродзенскіх сем’ях.

19 жніўня ў 7.00 адбудзецца Імша ў пабернардынскім касцёле і будзе магчымасць далучэння групы пілігрымаў з Беларусі.

Пілігрымка завершыцца 25 жніўня Імшой у Вострай Браме ў Вільні (Літва). Пілігрымы вяртаюцца ў Беларусь самастойна.

У сувязі з перасячэннем мяжы і знаходжаннем у Літве (22-25 жніўня) неабходна віза. Для атрымання аднаразовай візы неабходна да 29 ліпеня прадставіць патрэбныя дакументы і аплату ў Гродзенскую курыю. Дакументы можна падаць у сакратарыят курыі.

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

8029 266 77 03 (МТС) кс. Павел Безляповіч, адказны за пілігрымку ў Гродзенскай дыяцэзіі

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.