Парафія Святых Пятра і Паўла ў в. Новы Свержань i Кангрэгацыя Місіянераў Святой Сям’і запрашаюць праваслаўных, католікаў і пратэстантаў прыняць удзел у пілігрымцы, спалучанай з адпачынкам на моры ў Польшчы, якая пройдзе з 7 па 14 верасня.
У межах пілігрымкі запланаваны ўдзел ва ўрачыстасцях складання вечных шлюбаў нашым суайчыннікам з Лагойска, будучым святаром Аляксеем Паплёўкам, у кляштары Місіянераў Святой Сям’і.
Падчас пілігрымкі плануецца наведаць наступныя месцы:
7 верасня – паездка з в. Новы Свержань i з Дзяржынскa - з Дзяржынска пілігрымы скіроўваюцца ў Казімеж Біскупі праз Цярэспаль, начлег у Казімежу Біскупім.
8 верасня – удзел ва ўрачыстасцях складання вечных шлюбаў у Казімежу Біскупім, а таксама наведванне магілы кс. Яраслава Зарадзкага MSF, які працаваў шмат гадоў у Беларусі. Пасля абеду плануецца наведаць святыню Панны Марыі Балеснай у Ліхені.
9 верасня – пілігрымы скіроўваюцца ў Горку Кляшторную, па дарозе наведаюць Гнезна, спыняцца на начлег у кляштары ў Гурцы Кляшторнай або Познані.
10 верасня – паездка ў Гданьск.
11 верасня – Гданьск, Сопат і Гдыня.
12 верасня – Гданьск, Сопат і Гдыня.
13 верасня – паездка ў Беласток, начлег у Беластоку.
14 верасня – вяртанне ў Беларусь.
Арыенціровачны кошт удзелу ў паездцы 300 еўра + 60 еўра для тых, хто не мае візы. Узрост удзельнікаў ад 18 гадоў, малодшыя павінны ехаць са сваім апекуном. Запіс толькі да 25 ліпеня, паколькі павінен быць хутчэй прадстаўлены спіс людзей у польскае пасольства для атрымання візы, плата 100 еўра + 60 еўра за візу (для тых, хто не мае), астатнія 200 еўра неабходна ўнесці не пазней за 15 жніўня.
Пры запісе неабходна прадаставіць копію пашпарта. Належыць быць гатовым таксама ў вызначаны тэрмін пайсці ў консульства, каб зрабіць адбіткі пальцаў.
Кантактны тэлефон:
+375 33 635 64 80+375 33 635 64 80 (МTС) кс. Марэк, в. Новы Свержань (AG)
|