Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія ў Свіры запрашае на ўрачыстасць з нагоды 25-годдзя аднаўлення дзейнасці касцёла
Анонсы
18.07.2015 16:29

Парафія Св. Мікалая, біскупа, у Свіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) запрашае на ўрачыстасць з нагоды 25-годдзя аднаўлення дзейнасці касцёла. Урачыстасць, якая пройдзе 2 жніўня, узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Праграма:

11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
12.15 – прэзентацыя фільма М. Садоўскага “Касцёл у Свіры 1989-1990”
13.00 – урачыстая святая Імша-падзяка за 25-годдзе аднаўлення дзейнасці касцёла, якую ўзначаліць і ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч

Пасля Імшы гурт “Laudans” з Мінска прадставіць канцэртную праграму.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.