Праграма Нацыянальнай пілігрымкі на Святую Зямлю (абноўлена) |
Анонсы |
20.09.2015 15:30 |
У горадзе Айн-Карэм на Святой Зямлі будуць асвечаны табліцы з гімнам Марыі «Magnificat» і гімнам Захарыі «Benedictus» на беларускай мове. Aсвячэнне запланавана на 26 верасня. З гэтай нагоды з 21 па 28 верасня арганізуецца Нацыянальная пілігрымка на Святую Зямлю. Рашэнне арганізаваць пілігрымку было прынята на 58-м Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, якое адбылося 5 снежня 2014 г. Галоўным арганізатарам Нацыянальнай пілігрымкі «Magnificat» прызначаны «Каталіцкі пілігрым». Праграма Нацыянальнай пілігрымкі (7 дзён — 6 начэй на Святой замлі, у Ізраілі; 6 начэй – Бэтлеем 3*): Вылет з Мінска 20 верасня ў 07-00.
Збор у зале вылету Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» — 04.30. Вылет з Мінска — 07.00 B2 747. Прыбыццё ў аэрапорт Бэн-Гурыён 10.40. Пашпартны кантроль і мытня. 11:30 – Сустрэча ў аэрапорце Бэн-Гурыён, выезд на экскурсію. Панарама Ерузаліма з Аліўнай гары. Месца Унебаўшэсця Езуса («Стопачка»). Кляштар «Патэр Ностэр» («Ойча наш»). Гетсэманія — Гетсіманскі сад і Касцёл Усіх Нацый, «Базыліка Агоніі». 16:00 Святая Імша — Касцёл Мукі Пана. 17:00 Святая літургія (грот Апосталаў, грэка-католікі). Царква Грабніцы Маці Божай. Пераезд у Бэтлеем. Размяшчэнне ў гасцініцы. 19.00 Вячэра. Начлег.
Дзень 2. 2015-09-22. Аўторак.Канун Ём-Кіпур 6:30 Сняданак. 7:15 Выезд на экскурсію. Ерузалем — Стары горад. 8:00 Святая Імша (Кустодыя Тэрра Санта). Перад св. Імшой — сакрамэнт пакаяння і магчымасць атрымаць індульгенцыю. Віадолароса з усімі прыпынкамі. Храм Гробу Пана. Святая Імша. Сіёнская гара: святліца Апошняй Вячэры. Магіла цара Давіда. Базыліка Унебаўзяцця Маці Божай. Сцяна Плачу. Вяртанне ў Бэтлеем. 18:00 Вячэра. Начлег.
Дзень 3. 2015-09-23. Серада. Ём-Кіпур 8:00 Сняданак. 9:00 Пачатак экскурсіі ў Бэтлееме. Касцёл «Малочны грот». Святыня Нараджэння Хрыстовага. 9:00 Святая Імша — касцёл св. Кацярыны. Кляштар Феадосія. Поле пастухоў. Дуб «Мамрэ» ў Хеўроне (па магчымасці). Вяртанне ў Бэтлеем. Начлег.
Дзень 4. 2015-09-24. Чацвер 7:00 Сняданак. 8:00 Выезд на экскурсію. Наведванне фабрыкі «Ахава». Адпачынак на Мёртвым моры. Ерыхон (аглядная экскурсія). Гарa спакусаў, крыніца Елісея, смакоўніца Закхея. Опцыя: пад’ём у кляштар. Каранталь (15 долараў з чалавека на канатную дарогу). Бэтанія. Грабніца Лазара. Праезд праз Юдэйскую пустыню ў Бэтанію, наведанне касцёла на месцы дома Лазара, Марты і Марыі. 16.00 Святая Імша. Вяртанне ў Бэтлеем. 19:00 Вячэра. Начлег.
Дзень 5. 2015-09-25. Пятніца 6:30 Сняданне. 7:30 Выезд на экскурсію. Ярдэніт — месца Хросту Хрыста. Магдала — радзіма Марыі Магдалены (аглядна). Касцёл Першынства Пятра, Табха — месца, дзе адбыўся цуд памнажэння хлябоў і рыб. Гара Асалоды — месца Нагорнай пропаведзі. Капернаум — дом св. Пятра. Наведванне раскопак на месцы дома св. Пятра. На беразе Галілейскага возера магчымасць паабедаць — рыба св. Пятра. Наведванне касцёла першынства св. Пятра. Гара благаслаўленняў — месца Нагорнай пропаведзі. 16:00 Святая Імша – Капернаум. Вяртанне ў Бэтлеем. 20:30 Вячэра. Начлег.
Дзень 6. 2015-09-26. Субота 8:00 Сняданак. 9:00 Выезд на экскурсію. Эйн-Карэм — месца Нараджэння Яна Хрысціцеля. • 10:00 Урачыстае адкрыццё дошкі «Magnificat» і «Benedictus» на беларускай мове ў касцёле Наведвання Паездка на Міжземнае мора. Адпачынак на Міжземным моры. Вяртанне ў Бэтлеем. 20:00 Вячэра. Начлег.
Дзень 7. 2015-09-27. Нядзеля 6:30 Сняданне. 8:00 Высяленне з гатэля. Выезд да гары Табор. Наведванне базылікі Перамянення Пана. Наведванне базылікі Звеставання — 14:00 Святая Імша. Кана Галілейская — месца цуду ў Кане Галілейскай — абрад абнаўлення сакрамэнту сужэнства. Пераезд у аэрапорт. 20:40 — Пачатак рэгістрацыі вылету. В2 748 — 23:50 — Вылет.
Дзень 8. 2015-09-28. Панядзелак Прыбыццё ў аэрапорт — Мінск 03.45. www.catholicpilgrim.by (AG) |