Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Баранавічах адбудзецца семінар-трэнінг па сузалежнасці
Анонсы
24.07.2015 10:11

11-16 жніўня ў Баранавічах адбудзецца семінар-трэнінг па сузалежнасці “Свет межаў”. Семінар-трэнінг будзе праводзіць с. Ірынея Шчарбакова, клінічны псіхолаг, і каталіцкі святар.

Запрашаюцца ўсе тыя, хто прымаў удзел у базавым семінары па сузалежнасці.

“Наша асабістая прастора гаворыць нам аб тым, што мы жывыя, і паказвае нам, наколькі нам добра ці дрэнна з самім сабой! – адзначаюць арганізатары. – Калі правільна зразумець сваю прастору і жыць у гармоніі са сваімі пачуццямі, то жыццё чалавека перамяняецца. Гэты трэнінг дапаможа вам зразумець свет межаў і прыўнесці малітву ў сваё штодзённае жыццё”.

Удзельнікі змогуць: зразумець свае межы, вызначыць сваю ўласную прастору, жыць у свабодзе і ўсвядоміць адказнасць за сваё жыццё, адкрыць Бога ў сваім жыцці і навучыцца маліцца і быць шчаслівымі па-сапраўднаму ў гармоніі з сабой, з бліжнімі і з Богам.

Таксама яны змогуць адказаць на хвалюючыя іх пытанні:

– што паказваюць мне мае пачуцці?
– што мне рабіць з напружаннем і дыскамфортам?
– як жыць, калі перашкаджаюць жыць?
– як браць абавязкі і адмаўляцца ад іх?
– як жыць у рэальнасці і кантактаваць з людзьмі па-новаму?

Калі вы задаяце сабе такія пытанні, то гэты семінар – для вас.

Форма навучання: лекцыйныя заняткі, трэнінгавы працэс, разнастайныя практыкаванні, дыскусіі і элементы групавой тэрапіі па працы з межамі, малітоўныя разважанні.
 
Адрас правядзення:
г. Баранавічы, праспект Савецкі, 18, дом Міласэрнасці (кляштар сясцёр місіянерак Святой Сям’і). Ёсць магчымасць пражывання для тых, хто прыездзе з іншых гарадоў.

Аплата за ўдзел у семінары:
у форме ахвяравання (каля 600 тыс. руб.).

Запіс на семінар:

Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Просьба да ўдзельнікаў узяць з сабой тое, што яны любяць есці на сняданак і вячэру: гарбату, каву, пячэнне, цукеркі, варэнне, садавіну, сыр, масла і г.д.

Паводле sestrymsf.ru

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.