Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
10-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай адзначаць у Гродне
Анонсы
28.07.2015 14:44

У гэтым годзе прыпадае 10-я гадавіна каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Кангрэгацкай, які змешчаны ў бочным алтары гродзенскага катэдральнага касцёла св. Францішка Ксаверыя. З гэтай нагоды парафіяльная супольнасць гродзенскай катэдры на чале з яе пробашчам кс. Янам Кучынскім запланавала шэраг малітоўных сустрэч.

Прапануем праграму гэтых урачыстасцяў, якія пройдуць 4-5 жніўня.

4 жніўня


  • 19.00 - святая Імша
  • 20.00 - аднаўленне адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ружанец з разважаннем Радасных таямніц (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна)
  • 21.00 - Марыйны зварот. Час, каб выказаць асабістыя просьбы і інтэнцыі (Кола адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту)
  • 22.00 - Ружанец з разважаннем Балесных таямніц (парафія Адшукання Святога Крыжа, Гродна)
  • 23.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (малітоўная група Маці Божай Кангрэгацкай)

5 жніўня

  • 24.00 - святая Імша
  • 1.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Душпастырства моладзі “Open”)
  • 2.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля, Гродна)
  • 3.00 - гадзіна Міласэрнасці (парафія Божай Міласэрнасці, Гродна)
  • 4.00 - Ружанец з разважаннем Хвалебных таямніц (парафія Св. Юзафа, Гродна-Сухамбаева)
  • 5.00 - Гадзiнкi да Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 6.00 - Ружанец з разважаннем таямніц Святла (парафія Маці Божай Анёльскай, Гродна)
  • 7.00 - святая Імша пры алтары Маці Божай Кангрэгацкай
  • 8.00 - святая Імша
  • 9.00 - святая Імша
  • 10.00 - аднаўленне адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту (парафія Маці Божай Міласэрнасці, Гродна)
  • 11.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Кола адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту)
  • 12.00 - святая Імша
  • 13.00 - магчымасць індывідуальнай адарацыі ў цішыні
  • 15.00 - Вяночак да Божай Міласэрнасці (святары катэдральнай парафіі)
  • 16.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (малітоўная група св. Юзафа)
  • 17.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (малітоўная група Апостальства дапамогі чысцовым душам)
  • 17.30 - святая Імша
  • 18.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Кола адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту)
  • 18.30 - набажэнства да Маці Божай Кангрэгацкай 
  • 19.00 - адпустовая святая Імша

(JM)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.