Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Праграма ўрачыстасцяў у санктуарыі Каралевы Палесся ў Лагішыне |
Анонсы
|
21.08.2015 16:24 |
Штогод 21-22 жніўня на святочны фэст у санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне каля Пінска збіраюцца многія сотні пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі, каб перад цудадзейным абразом Багародзіцы узнесці малітвы просьбы і падзякі.
кПілігрымкі
Пешыя паломніцтвы да Каралевы Палесся традыцыйна вырушаюць 18 жніўня з двух гарадоў Пінскай дыяцэзіі: з Баранавічаў (ад касцёла св. Зыгмунта) і з Бярозы (ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы).
Запісацца ў пешую пілігрымку можна па тэлефонах:
- Для жадаючых ісці з Баранавічаў: +375 29 523 51 53 (кс. Павел);
- Для жадаючых ісці з Бярозы: + 375 29 790 80 16 (кс. Уладзімір).
Атрымаць падрабязную інфармацыю пра магчымасць прыняцця аўтобусных пілігрымак і арганізаваных груп можна па тэлефоне: +375 29 962 76 58 (кс. Тадэвуш).
Праграма урачыстасцяў
Свята ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне будзе доўжыцца два дні.
21 жніўня: - 18.00 – прывітанне пілігрымаў
- 18.30 – 21.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі
- 22.00 – урачыстая святая Імша з удзелам пілігрымаў (узначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка)
- Пасля Імшы:
- урачыстая малітоўная працэсія са свечкамі вакол санктуарыя Маці Божай;
- канцэрт праслаўлення парафіяльных музычных гуртоў і пілігрымаў;
- усяночнае малітоўнае чуванне перад цудадзейным абразом Маці Божай, магчымасць споведзі
22 жніўня:
- 7.30 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
- 8.00 – святая Імша (на польскай мове)
- 10.00 - урачыстая святая Імша з удзелам пілігрымаў (узначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка, гамілію прамовіць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
- 12.00 – благаслаўленне пілігрымаў.
(АлГ)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.