Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Магілёўская катэдра запрашае на парафіяльнае свята
Анонсы
13.08.2015 10:47

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, свята парафіі перажываюць вернікі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Магілёва. Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB з гэтай нагоды апублікаваў запрашэнне да ўдзелу ў свяце.


"Дарагія! 15 жніўня Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Для вернікаў магілёўскай часткі нашай архідыяцэзіі гэта незвычайны дзень. Наша магілёўская катэдра названа ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, таму ў гэты дзень у ёй можна атрымаць поўны адпуст, так званую індульгенцыю – адпушчэнне Божых караў за здзейсненыя грахі.

У дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі існуе традыцыя ў знак падзякі прыносіць першыя плады новага ўраджаю для асвячэння. Як і ў іншыя святы Божай Маці, у гэты дзень для вернікаў абавязковы ўдзел у святой Імшы.

Запрашаю католікаў Магілёўшчыны і ўсіх жадаючых да ўдзелу ў адпустовай святой Імшы а 11-й гадзіне ў катэдру".

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB

 

(АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.