Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія ў Оршы запрашае на «Велафэст» у Смаляны
Анонсы
20.08.2015 14:20
12 верасня, ва ўспамін Найсвяцейшага Імя Марыі, з парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы адбудзецца «Велафэст» у Смаляны.
 
Раварысты наведаюць руіны былога дамініканскага касцёла ў Смалянах і памоляцца ля яго сцен. Таксама ў праграме — канферэнцыя па гісторыі вёскі.
 
Смаляны — адна з нямногіх вёсак на Віцебшчыне, якая мае шмат помнікаў архітэктуры XVII-XVIII cт. Вельмі ўражвае касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі ў вёсцы, які прываблівае не толькі знешнім выглядам, але і намоленым хараством. Тут хочацца быць і маліцца, адчуваць рытм духоўнага ўзбагачэння. Удзельнікі «Велафэсту» таксама заахочваюцца да таго, каб успомніць нашых продкаў, нашу гісторыю.
 
Праграма «Велафэсту»:
  • 9.00 – супольная малітва і выезд на роварах (вул. Магілёўская 81, Орша)
  • 14.00 – прыбыццё ў Смаляны. Канферэнцыя на тэму «Смаляны і помнікі гісторыі XVII-XVIII»
  • 14.45 – падрыхтоўка да святой Імшы
  • 15.00 – святая Імша з працэсіяй
  • 16.00 – пачастунак
Па ўсіх пытаннях звяртацца: +375 29 216 99 82 (кс. Валерый)
 
Кс. Валерый Орсік

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.