Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
19 верасня ў Слоніме пройдзе XI турнір па футболе «Памяці св. Яна Паўла ІІ» (+праграма) |
Анонсы |
17.09.2015 10:39 |
19 верасня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме пройдзе XI турнір па футболе, прысвечаны памяці св. Яна Паўла ІІ. Да ўдзелу ў турніры запрашаюцца каманды з рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.
Прaграма турнiру 19 верасня, субота
Узрост гульцоў — ад 17 да 30 гадоў. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі не павінна перавышаць 10 чалавек. Падчас гульні на полі можа знаходзіцца 4 палявых гульца і адзін галкіпер. Замены магчымыя ў неабмежаванай колькасці. Гульня пройдзе па сістэме: два таймы па 10 хвілін. Жараб’ёўка падзеліць усе каманды на дзве групы. У заяўцы кожнай каманды можа знаходзіцца толькі адзін футбаліст-прафесіянал (футбаліст ва ўзросце да 30 гадоў, які гуляе ў лігах Беларусі па футболе (вышэйшая ліга (дублюючы склад), 1-я ліга, 2-я ліга, чэмпіянат вобласці) або міні-футболе (вышэйшая ліга, 1-я ліга, чэмпіянат вобласці). За невыкананне патрабаванняў камандзе будзе залічана тэхнічная параза 5:0. Калі парушэнні будуць фіксавацца і ў наступных гульнях, то ў наступных турнірах каманда будзе дыскваліфікавана. Усе матчы пройдуць на полі са штучным пакрыццём стадыёна «Белтрансгаз» (чатыры пляцоўкі 20x40м). Удзельнікі турніру на час спаборніцтваў будуць забяспечаны харчаваннем, таксама прадугледжана спартыўна-забаўляльная праграма. Увага! Для рэгістрацыі кожная каманда павінна запоўніць заяўку ў электронным выглядзе і да 13 верасня выслаць яе на адрас арганізатараў
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
. Падчас непасрэднай рэгістрацыі ў дзень спаборніцтваў кожны ўдзельнік каманды павінен мець пры сабе пашпарт або яго ксеракопію. Тэлефон для даведак: +375 29 319 54 65 Velcom, +375 33 624 35 22 MTS Кс. Артур Малафей, арганізатар турніру |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.