Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
30 жніўня адкрыецца фестываль «Magnificat» |
Анонсы
|
29.08.2015 00:24 |
Стала вядома праграма правядзення ХІ Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat». Фестываль пройдзе з 30 жніўня па 3 верасня.
Фестываль адкрыецца 30 жніўня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. У 13.00 там пачнецца ўрачыстая святая Імша, прысвечаная фестывалю. Затым каля крыжа архiкатэдральнага касцёла адбудзецца адкрыццё фестывалю.
Перад гэтым з 12.15 да 12.55 у касцёле будзе праходзіць акрэдытацыя ўдзельнікаў і гасцей фестывалю.
У 16.00 у касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску з прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей звернецца пробашч касцёла кс. Уладзіслаў Завальнюк. Пасля там жа пачнецца конкурсны прагляд.
На наступны дзень, 31 жніўня, фестываль пераедзе ў Глыбокае.
Прагляды конкурснай праграмы будуць праходзіць у Глыбокім і Удзеле.
Падрабязная праграма тут>>> (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.