Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Мядзелі адбудуцца ўрачыстасці 250-годдзя пабудовы першай Кальварыі |
Анонсы
|
03.09.2015 14:35 |
13 верасня ў Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 250-годдзя пабудовы самай першай Кальварыі, што мела месца ў 1765 г., а таксама з нагоды кальварыйскага фэсту Узвышэння Святога Крыжа. Урачыстасці ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Ва ўрачыстасцях прыме ўдзел таксама Правінцыял Варшаўскай правінцыі кармэлітаў босых а. Ян Маліцкі OCD.
Кармэліты босыя з Мядзела запрашаюць усіх жадаючых.
Праграма:
- 11.00 – прывітанне Апостальскага Нунцыя ў касцёле
- 11.20 – малітоўная працэсія на мядзельскую Кальварыю
- 12.00 – прывітанне Апостальскага Нунцыя ля ўваходнай брамы Кальварыі
- 12.15 – Крыжовы шлях па Кальварыі
- 14.00 – урачыстая святая Імша на Гары крыжоў
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.