Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У семінарыі ў Гродне адзначаць 25-годдзе існавання і інаўгурацыю новага навучальнага года |
Анонсы
|
09.09.2015 12:26 |
11 верасня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца ўрачыстасць, прысвечаная 25-годдзю існавання семінарыі, і інаўгурацыя 26-га навучальнага года. Выкладчыкі і навучэнцы сардэчна запрашаюць на святкаванне.
Праграма: 9.30 — урачыстая святая Імша ў семінарыйнай капліцы 11.30 — праграма ў зале імя св. Яна Паўла ІІ:
- «Bogurodzica» — агульны спеў
- прывітальнае слова біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча
- кароткі даклад кс. прэфекта Віталія Сідоркі аб дзейнасці семінарыі за 25 гадоў існавання
- інаўгурацыйная лекцыя на тэму «Каталіцкі Касцёл у сацыякультурным жыцці Гродзеншчыны» (доктар гістарычных навук Эдмунд Ярмусік)
- музычная хвіліна
- залічэнне не першы курс семінарыстаў-пачаткоўцаў
- слова рэктара кс. д-ра Рамана Рачко
- уручэнне «кнігі памяці» і дыпломаў сябрам і дабрадзеям семінарыі
- заключнае слова дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага
«Мы будзем вельмі рады сустрэцца ў вызначаны час і падзякаваць Богу за дар існавання нашай Alma Mater, — адзначае рэктар семінарыі кс. д-р Раман Рачко. — Выказваем падзяку за ўсе знакі дабрыні, накіраваныя на адрас семінарыйнай супольнасці. Спадзяёмся на сустрэчу ў сэрцы Гродзенскай дыяцэзіі, аддаючы Богу ў малітве ўсіх нашых сяброў і дабрадзеяў». (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.