Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Ігара Мутрука адбудзецца ў Мінску
Анонсы
10.09.2015 11:37

12 верасня ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Ігара Мутрука.

Пасвячэнне здзейсніць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Пачатак у 12 гадзін.

Дыякан Ігар Мутрук паходзіць з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Зэльве (Гродзенская дыяцэзія). Вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Тарнаве (Польшча). Дыяканскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 2013 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Апошнім часам праходзіў душпастырска-літургічную практыку ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.