Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі
Анонсы
17.09.2015 16:49

Беларуская дэлегацыя на чале з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая 22-27 верасня пройдзе ў Філадэльфіі (ЗША).

У складзе дэлегацыі з Беларусі — пінскі ардынарый і старшыня Рады па справах сям’і беларускага епіскапату біскуп Антоні Дзям’янка, сакратар Рады па справах сям'і а. Пётр Фраштэнга OCD, а таксама сямейная пара Андрэй і Наталля Пан.

 

Першай часткай гэтай сустрэчы стане Міжнародны кангрэс сям’і, які будзе працягвацца да 25 верасня. На наступны дзень сабраныя прымуць удзел у фестывалі сем’яў, на якім выступіць італьянскі тэнар Андрэа Бачэллі.

Таксама па тэме:

Сёлетняя сустрэча пройдзе пад дэвізам «Любоў – нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце». 27 верасня запланавана сустрэча ўдзельнікаў з Папам Францішкам.
Сусветная сустрэча сем’яў праводзіцца раз на тры гады. Мінулы раз сем’і з усяго свету збіраліся ў Мілане (Італія).

Ілья Лапато





 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.