Араторый у Мінску запрашае ў падарожжа «Турысты-авантурысты» |
Анонсы
|
20.09.2015 23:07 |
Моладзевы араторый імя св. Яна Боско ў Мінску запрашае на мерапрыемства пад назвай «Турысты-авантурысты». Яно адбудзецца 26 верасня.
Гэтае вясёлае падарожжа стартуе па вул. Пляханава, 28/1.
Для вучняў 6-9 класаў яно пачнецца ў 15.00 у араторыі, а для моладзі ад 10 класа і старэйшай — у 17.00 святой Імшой.
«Нам спатрэбіцца ўся твая надзейнасць, добразычлівасць, фантазія, авантурызм, уменне весяліцца і мноства іншых якасцяў, — адзначаюць арганізатары. — І таксама вазьмі з сабою нешта смачненькае да “турыстычна-авантурысцкага” стала!»
«Твой пропуск — усмешка, — дадаюць арганізатары. — Чакаем менавіта цябе і твайго сябра!»
(AG)
|