Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца сустрэча сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі і малітва за сем’і
Анонсы
16.10.2015 17:41

17 кастрычніка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбудзецца дыяцэзіяльная сустрэча сем’яў. Запрашаюцца ўсе сем’і Гродзенскай дыяцэзіі, асабліва тыя, якія ў гэтым годзе адзначаюць юбілей заключэння шлюбу, а таксама дзеці і моладзь.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі будуць маліцца за Святога Айца Францішка, у інтэнцыі Сінода Біскупаў, пасяджэнні якога восенню гэтага года будуць прысвечаны праблемам сям’і, і ў інтэнцыі саміх сужэнстваў і сем’яў.

На наступны дзень, 18 кастрычніка, ва ўсіх касцёлах і капліцах Гродзенскай дыяцэзіі будуць маліцца за сем'і.

Аб гэтым гаворыць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у сваім паведамленні.

Праграма сустрэчы сем’яў Гродзенскай дыяцэзіі

(17 кастрычніка, Ліда, парафія Святой Сям’і)

  • 10.30 — рэгістрацыя груп і прывітанне
  • 11.00 — канферэнцыя для бацькоў 
  • анімацыйныя забавы для дзяцей
  • 11.30 — перапынак на каву
  • 12.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 13.00 — прадстаўленне, падрыхтаванае дзецьмі 
  • 13.30 — сведчанні сужэнцаў 
  • 14.00 — абед
  • 15.00 — святая Імша з аднаўленнем сужэнскіх абяцанняў
  • Акт аддання сем’яў Маці Божай і заканчэнне

Арганізацыйныя заўвагі:

  • у праграме прадугледжаны перапынак на каву ў індывідуальным парадку (каву мець з сабой у тэрмасе). Таксама для ўсіх удзельнікаў прадугледжаны сціплы абед.
  • ксяндзам дэканам просьба вызначыць са свайго дэканату адну сужэнскую пару для сведчання аб перажыванні свайго паклікання ў сакрамэнтальным сужэнскім саюзе. Адпаведныя звесткі пра гэтыя сужэнскія пары неабходна падаць да 13 кастрычніка (тэл. +375 29 78 40 572, e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript )
  • арганізатары просяць паведаміць аб удзеле груп да 14 кастрычніка (тэл. +375 29 78 40 572,  8 015 274 00 73, e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript )

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.