Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У капуцынскіх парафіях пройдуць набажэнствы «Transitus» |
Анонсы
|
30.09.2015 10:22 |
Адмысловае францішканскае набажэнства «Transitus» з’яўляецца знакам памяці аб смерці св. Францішка з Асізі, які памёр у ноч з 3 на 4 кастрычніка 1226 года.
«Transitus» у перакладзе з лацінскай мовы азначае «пераход». Набажэнства з’яўляецца магчымасцю падзякі за дар св. Францішка, які ў апошнія гады свайго жыцця атрымаў стыгматы — раны Хрыста.
3 і 4 кастрычніка ў капуцынскіх парафіях Беларусі набажэнствы «Transitus» пройдуць па наступным плане: Мінск
- 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.30 набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Роха на Залатой Горцы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы
- 4 кастрычніка (нядзеля) у 13.00 на месцы будаўніцтва новай святыні адбудзецца адпустовая ўрачыстасць (Копішча-Нов.Баравая)
Маладзечна
- 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.00 набажэнства адбудзецца ў парафіі Св. Казіміра
Слонім
- 3 кастрычніка пасля святой Імшы ў 18.00 набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Андрэя
Смалявічы - 2 кастрычніка ў 18.00 набажэнства адбудзецца ў касцёле св. Валянціна
Докшыцы
Ліпнішкі - 3 кастрычніка набажэнства адбудзецца пасля святой Імшы ў 18.00
Паводле kapucyny.by
(IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.