Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адбудзецца ўрачыстая Імша-падзяка ў 25-годдзе вяртання святыні вернікам |
Анонсы
|
01.10.2015 14:30 |
4 кастрычніка з нагоды 25-годдзя вяртання мінскага касцёла свв. Сымона і Алены вернікам адбудзецца ўрачыстая Імша-падзяка за вяртанне святыні. Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Юрый Касабуцкі.
Пачатак у 11.00.
«Передать с 1 октября 1990 года здание бывшего костёла по улице Советская, 15 в безвозмездное пользование второму религиозному обществу Римско-католической Церкви», — так гучыць рашэнне Мінгарвыканкама ад 1990 г. аб вяртанні мінскага Чырвонага касцёла вернікам. У 25-годдзе вяртання святыні ў касцёле цэлебруюцца Імшы-падзякі Богу за гэты дар.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.