Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У гродзенскім катэдральным касцёле адбудзецца Імша ў інтэнцыі працаўнікоў службы аховы здароўя
Анонсы
14.10.2015 20:25

18 кастрычніка ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі працаўнікоў службы аховы здароўя. Пачатак у 19.00.

Імшу ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Эўхарыстыя пройдзе з нагоды ўспаміну св. Лукі, евангеліста, асоба якога ў Каталіцкім Касцёле звязана з урачамі і ўсімі працаўнікамі службы аховы здароўя. Святы Лука – апякун урачоў, санітараў, законных сясцёр і братоў, якія працуюць у шпіталях і дамах апекі, а таксама ўсіх тых, хто з адданасцю і любоўю служыць хворым, несучы ім дапамогу.

Усіх вернікаў, а асабліва працаўнікоў службы аховы здароўя, запрашае далучыцца да супольнай малітвы кс. Віталій Сідорка, душпастыр службы аховы здароўя г. Гродна.

(JM), (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.