Адбудуцца ўрачыcтасці з нагоды 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі |
Анонсы |
26.10.2015 23:53 |
27-28 кастрычніка ў Пінску пройдуць урачыстасці з нагоды 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі і 145-годдзя нараджэння яе першага пастыра — Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага. Праграма урачыстасцяў: 27 кастрычніка:
28 кастрычніка:
Гістарычная даведка: Пінская дыяцэзія была створана 28 кастрычніка 1925 г. апостальскай булай «Vixdum Poloniae unitas». Першым біскупам новастворанай Пінскай дыяцэзіі быу прызначаны кс. Зыгмунт Лазінскі (нарадзіўся 5 чэрвеня 1870 года, кіраваў дыяцэзіяй 7 гадоў, памёр у 1932
годзе, пахаваны ў крыпце катэдральнага касцёла ў Пінску). Дыяцэзія фактычна існавала да 1939 г., фармальна — да 1946 г. (гады смерці біскупа Казіміра Букрабы). Кіравалі дыяцэзіяй біскупы Зыгмунт Лазінскі (1925-32) і Казімір Букраба (1932-46). У 1991 годзе Пінская дыяцэзія была адноўлена ў межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей і яе апостальскім адміністратарам быў прызначаны кс. Казімір Свёнтэк. Пінская дыяцэзія уваходзіць у склад Мінска-Магілёўскай мітраполіі як яе суфраганія. (JM) |