У Росі ўпершыню пройдуць рэкалекцыі для бяздзетных пар |
Анонсы |
17.10.2015 06:38 |
24 кастрычніка ў санктуарыі Езуса Журботнага ў Росі (Гродзенская дыяцэзія) упершыню пройдуць рэкалекцыі для сужэнцаў, якія не маюць дзяцей і прагнуць іх мець. Пачатак у 10 гадзін, заканчэнне ў 20.30. “Для Бога няма нічога немагчымага”, - сказана ў Евангеллі паводле Лукі (1, 37). У гэтыя дні ў Ватыкане праходзіць Сінод Біскупаў, прысвечаны сям’і. Адной з праблем сям’і, а дакладней сужэнцаў, з’яўляецца ўзнікненне новага жыцця. У санктуарый у Росі таксама прыбывае шмат сужэнцаў з просьбай да Езуса як адзінай крыніцы жыцця аб дары новага жыцця. (AG) |