Віцебская дыяцэзія сумесна з Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П.М.Машэрава і аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама праводзіць у межах XIV традыцыйнага фестываля «Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску» навукова-практычную канферэнцыю «Божае Нараджэнне ў сусветнай мастацкай культуры» ў мэтах умацавання духоўнасці сярод студэнцкай моладзі.
Канферэнцыя пройдзе 19 снежня з 10 да 14 гадзін у канферэнц-зале адміністратыўнага корпуса Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і студэнты ўніверсітэтаў, каледжаў (са спецыяльнасцямі літаратура, музыка, выяўленчае мастацтва, псіхалогія, рэлігіязнаўства, філасофія), а таксама хрысціяне, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, і педагогі, якія цікавяцца дадзенай тэмай.
Па матэрыялах канферэнцыі плануецца выпуск друкаванага выдання.
Правілы афармлення матэрыялаў для публікацыі:
- аб’ём матэрыялаў да 3 старонак, фармат А4, рэдактар MS Word;
- шрыфт Times New Roman 14пт, выроўніванне абзацаў па шырыні, табуляцыя 1,27 см, міжрадковы інтэрвал 1,5;
- палі па перыметры 20 мм.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 15 лістапада па электроннай пошце
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
або па адрасе 210037, г. Віцебск, вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, д. 28, кс. Адаму Дынаку, канцлеру Віцебскай дыяцэзіі, з пазначэннем «Канферэнцыя».
Кантактныя тэлефоны:
+375 29 514 18 06 кс. Адам Дынак, канцлер Віцебскай дыяцэзіі +375 21 258 29 12 Ірына Васільеўна Бондал, прарэктар ВДУ.
(AG)
|