Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У мінскай архікатэдры адбудзецца Імша з нагоды ўспаміну св. Юды Тадэвуша |
Анонсы |
21.10.2015 11:45 |
28 кастрычніка Каталіцкі Касцёл адзначае літургічны ўспамін св. Юды Тадэвуша. З гэтай нагоды ў дзень свайго нябеснага апекуна Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч будзе цэлебраваць святую Iмшу ў мінскім архікатэдральным касцёле. аПачатак Імшы ў 18.30. Да ўдзелу ў Эўхарыстыі, а таксама да малітвы ў інтэнцыі пастыра Касцёла ў Беларусі заахвочваюцца ўсе вернікі. З гісторыі: Святы Юда Тадэвуш быў сваяком Езуса Хрыста. Яму таксама належыць аўтарства адной з кніг Новага Запавету – Паслання св. Апостала Юды. Разам са святым Сымонам ён прапаведаваў у Персіі і Лівіі, дзе загінуў пакутніцкай смерцю ад рук язычнікаў. Cвяты лічыцца апекуном у безнадзейных справах. (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.