Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
XII Фестываль духоўнай музыкі «Залатагорская Ліра» праходзіць у Мінску
Анонсы
22.10.2015 11:43

З 16 па 30 кастрычніка ў касцёле св. Роха ў Мінску праходзіць свята для аматараў хрысціянскай музычнай культуры.

У 12-ы раз касцёл сустракае выканаўцаў камернай, арганнай і харавой духоўнай музыкі з Беларусі і іншых краін. Фестываль быў заснаваны ў 2000 годзе і заўсёды прываблівае цікавасць публікі.

22 кастрычніка адбудзецца канцэрт вакальнай музыкі з удзелам Марыны Лук'янавай (сапрана), Яўгена Даўжанка (барытон) і Ірыны Апалінскай (арган).

24 кастрычніка Канстанцін Шараў, саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, дасць канцэрт арганнай музыкі.

30 кастрычніка свята закрыецца канцэртам харавой музыкі, на якім выступяць вакальны ансамбль «Musikia» і моладзевы хор «Art Sonus».

Канцэрты ў касцёле пачынаюцца ў 19.30.

Паводле roch.by

(АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.