Ружанец праз скайп з’яднае моладзь Беларусі |
Анонсы |
28.10.2015 10:19 |
31 кастрычніка пасля святой Імшы, якая пачнецца ў 19.00 у касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі) у Гродне, адбудзецца ружанцовая малітва з дапамогай Skype. У малітве прыме ўдзел моладзь як з Гродна, так і з іншых гарадоў Беларусі – Мінска, Магілёва, Пінска, Наваполацка. Мэтай стане духоўнае аб’яднанне моладзі з усіх дыяцэзій Беларусі на сумеснай малітве. Удзельнікі памоляцца за ўсю моладзь Беларусі, каб яна магла будаваць моцную духоўную супольнасць у адзіным Хрыстовым Касцёле. Малітва стане таксама выразам іх імкнення супрацьстаяць моднаму звычаю Хэлоўіна сілай малітвы. Акрамя таго, удзельнікі будуць маліцца за сваіх біскупаў і святароў, каб яны з адвагай і адданасцю служылі Божаму народу, а асабліва ўсёй моладзі. (AG) |