Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія ў Нарачы запрашае на «Андрэйкі»
Анонсы
29.10.2015 16:37

28 лістапада ў нарачанскай парафіі Св. Андрэя, апостала, адбудзецца  традыцыйная дэканальная моладзевая сустрэча «Андрэйкі».

На сустрэчы як падрыхтоўка да Года Міласэрнасці, які пачнецца ў Паўсюдным Касцёле 8 снежня, будзе праведзены конкурс ведаў «Божая міласэрнасць – адзіная надзея сучаснага свету» пра развіццё культу Божай міласэрнасці ў свеце.

Правядзенне конкурсаў ведаў у Нарачы падчас моладзевай сустрэчы ўжо стала традыцыяй. Касцёл і Другі Ватыканскі Сабор, 100-годдзе з дня нараджэння кардынала Казіміра Свёнтка, 500-годдзе з дня нараджэння святой Тэрэзы Авільскай – тыя падзеі, якім былі прысвечаны конкурсы ведаў у парафіі. Гэтак «Андрэйкі» ў Нарачы сталі не толькі часам забавы, але і магчымасцю паглыбіць свае рэлігійныя веды і духоўную фармацыю.

Нарачанская парафія запрашае моладзь Мядзельскага дэканату на «Андрэйкі» і жадае, каб час духоўнай падрыхтоўкі да гэтага свята стаў для кожнага маладога чалавека часам сустрэчы з Божай міласэрнасцю.

Naracz.na.by (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.