Юбілейны турнір па міні-футболе «Кубак Дона Боско» адбудзецца ў Мінску |
Анонсы
|
03.11.2015 10:05 |
З 1 снежня па 16 студзеня ў мінскім араторыі імя св. Яна Боско (вул. Пляханава, 28) адбудзецца 5-ы юбілейны турнір па міні-футболе ў фармаце 4х4 «Кубак Дона Боско».
Турнір пройдзе ў два этапы:
1) з 1 па 16 снежня 2) з 8 па 16 студзеня
Гульнявыя дні: аўт 17.00 – 21.00, сер 17.00 – 21.00, чац 17.00 – 21.00, сб 14.30 – 16.30.
У турніры ўдзельнічаюць каманды, узрост гульцоў якіх не менш за 16 гадоў. У поле гуляюць брамнік і 3 палявыя гульцы (могуць быць таксама запасныя гульцы, усяго склад каманды не больш за 7 чалавек).
21 лістапада ў араторыі ў 18.40 пройдзе збор, дзе будзе адбывацца лёсаванне. Таксама будуць абмяркоўвацца правілы і даты гульняў. На зборы павінен прысутнічаць прынамсі адзін прадстаўнік ад каманды (пажадана капітан).
Унёсак за ўдзел 280 тыс. руб. з каманды за ўвесь турнір (унёсак трэба прынесці на лёсаванне).
Кантактныя тэлефоны:
+375 25 658 51 09, +375 29 258 77 62 Улад
Рэгістрацыя каманд праходзіць да 18 лістапада. Колькасць каманд абмежавана да 16.
Неабходна пазначыць наступныя дадзеныя:
- імя кантактнай асобы;
- кантактны нумар тэлефона;
- назва каманды;
- эмблема каманды;
- колькасць і склад удзельнікаў з указаннем узросту.
Каб падаць заяўку для ўдзелу каманды ў турніры, неабходна запоўніць форму Zayawka-kdb5 на savio.sdb.by.
Заяўкі дасылаць на адрас:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.
Паводле savio.sdb.by (AG)
|