У мінскім хрысціянскім кінаклубе адбудзецца прагляд фільма «У порце» |
Анонсы |
13.11.2015 10:54 |
Праграма мерапрыемства ўключае прагляд кінафільма і дыскусію, прысвечаную яму. Фільм «У порце» рэжысёра Элія Казан распавядае пра карупцыю ў прафсаюзах партовых грузчыкаў. Сюжэт фільма заснаваны на серыі артыкулаў, надрукаваных Малькальмам Джонсанам у газеце «The New York Sun» пад агульнай назвай «Злачынствы ў порце». У 1949 годзе Джонсан атрымаў за гэтую серыю прэмію Пулітцэра (прэмія ў сферы журналістыкі). Стужка «У порце» атрымала 8 Оскараў, 4 Залатых Глобуса, узнагароды Брытанскай кінаакадэміі і Венецыянскага кінафестывалю. Прагляд фільма адбудзецца 22 лістапада ў 19.00 па адрасе: Мінск, Кальварыйскі праезд, 1, касцёл Узвышэння Святога Крыжа. Уваход вольны. (MV) |