Пачынаецца дабрачынная акцыя «Святы Мікалай ідзе да дзяцей» |
Анонсы |
13.11.2015 11:35 |
Хрысціянскі валанцёрскі Рух св. Мікалая запрашае да ўдзелу ў акцыі «Святы Мікалай ідзе да дзяцей». Згодна з ідэяй акцыі, кожны чалавек можа на нейкі час стаць святым Мікалаем і падрыхтаваць падарунак для пэўнага дзіцяці з дзіцячага дома або з небагатай сям’і. Падарунак можа змяшчаць у сабе гульні для развіцця, канцылярскія рэчы (альбомы, блакноты, алоўкі, фарбы, размалёўкі, сшыткі, наборы ручак), сродкі гігіены (зубную пасту, мыла, шампунь), дзіцячыя рэчы (шкарпэткі, калготы, рукавічкі). Выключэнне – мяккія цацкі. Колькасны склад і памер падарунка – любы. Падчас святаў Божага Нараджэння сабраныя рэчы будуць урачыста падораны дзецям з дзіцячых дамоў або з бедных сем’яў. Акцыя будзе працягвацца да канца студзеня. Прыносіць падарункі можна па наступных адрасах: г. Мінск, вул. Арджанікідзе 6 (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Праведнага Язэпа). Тэл. +375 29 299 72 41, +375 29 962 20 19 (айцец Аляксандр). г. Віцебск, вул. 2-ая Войкава 6а (грэка-каталіцкі душпастырскі Цэнтр Уваскрасення Хрыстова). Тэл. +375 29 265 60 60 (Алена). Тыя, хто жадаў бы ўдзельнічаць у акцыі ў Маладзечна, Гродне, Полацку, Лідзе, Магілёве, Брэсце, Мар’інай Горцы, Гомелі, Івацэвічах і Оршы, могуць звязацца з арганізатарамі па тэлефонах: +375 29 299 72 41 (МТС), +375 29 962 20 19 (Velcom), або напісаць на e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Таксама да ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні каляднай праграмы для дзяцей-сірот і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якая адбудзецца ў снежні і студзені, запрашаюцца валанцёры. Сайт падтрымкі: www.valancer.by e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript Тыя, хто хацеў бы арганізаваць акцыю на сваёй парафіі самастойна, могуць звярнуцца па кансультацыю да арганізатараў акцыі і атрымаць па пошце электронны варыянт акцыйнага плаката, а таксама лісток практычных парадаў для правядзення акцыі. (MV) |