Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі для святароў адбудуцца ў Пінску
Анонсы
16.11.2015 10:30

На базе Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 17-20 лістапада пройдуць рэкалекцыі для святароў.

Як паведамілі ў Курыі Пінскай дыяцэзіі, да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях запрашаюцца ўсе жадаючыя душпастыры. Пачатак рэкалекцый у аўторак у 18.00.

Таксама Пінская дыяцэзія заахвочвае ўсіх вернікаў агарнуць асаблівай малітвай святароў, якія будуць прымаць удзел у духоўных практыкаваннях.

Важна, каб час інтэнсіўнай духоўнай працы на рэкалекцыях стаў для іх благаслаўлёным момантам аднаўлення сіл, якія неабходныя для яшчэ больш руплівага служэння Богу і людзям.

(АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.