Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
«Семінарысты ідуць у народ»: супольнасць семінарыі ў Пінску наведае розныя парафіі |
Анонсы
|
19.11.2015 15:23 |
З нагоды ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску накіроўваецца ў розныя куткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Віцебскай і Пінскай дыяцэзій.
Для супольнасці семінарыі гэта добрая нагода, каб пазнаць Касцёл у Беларусі і сустрэцца з тымі, хто дапамагае семінарыі малітвай і ахвярай.
Супольнасць семінарыі плануе наведаць наступныя парафіі:
- Баранавічы – Маці Божай Фацімскай
- Баранавічы – Узвышэння Святога Крыжа
- Браслаў
- Брэст – Узвышэння Святога Крыжа
- Вілейка
- Віцебск – катэдральная парафія
- Глыбокае
- Гомель
- Магілёў – Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
- Маладзечна – Св. Юзафа
- Мінск – архікатэдральная парафія
- Мінск – Св. Сымона і св. Алены
- Пінск.
Семінарысты будуць вельмі рады сустрэцца з парафіянамі.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.