Аднавіць сужэнскую любоў і адкрыць паўнату сямейнага шчасця прапануе рух «Сужэнскiя сустрэчы» |
Анонсы
|
21.11.2015 15:37 |
Рух «Сужэнскiя сустрэчы» сардэчна запрашае кожную сужэнскую пару, якая імкнецца да развіцця сумеснага жыцця і паўнаты сямейнага шчасця, на рэкалекцыі, якія адбудуцца 27–29 лістапада ў г. Баранавічы ў рэкалекцыйным доме па вул. Шаўчэнка, 6.
Удзельнiкамi рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, нягледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюбу ў царкоўных установах, узрост і стаж сямейнага жыцця.
Запісацца на рэкалекцыі можна па тэлефонах:
+375 29 529 93 50 (МТС), +375 29 644 26 05 (Vel) Аляксандр і Святлана Квяткоўскія
Сайт: www.suvstrechi.by
«Сужэнскія сустрэчы» – рух у Касцёле, які арганізоўвае рэкалекцыі для сужэнцаў. Мэтай гэтых рэкалекцый з’яўляецца паглыбленне і аднаўленне сужэнскай еднасці і любові. Падчас сустрэч кожная сужэнская пара можа перажыць свежасць узаемных пачуццяў, паглыбіць сваё каханне альбо адкрыць яго нанова, аднавіць адчуванне сутнасці таямніцы шлюбу. Мужу і жонцы прапаноўваецца дыялог, які вядзецца толькі паміж імі і дапамагае лепшаму ўзаемапаразуменню, дапамагае радавацца сужэнскаму жыццю, нанова адкрываць яго прыгажосць. Паводле досведу, на рэкалекцыі могуць прыязджаць і сужэнцы, якія перажываюць сур’ёзныя канфлікты. Наогул, запрашаецца кожная сужэнская пара, якая намерваецца развіваць сваё супольнае жыццё.
(AG)
|