Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Piligrymka.by запрашае на Агульнаеўрапейскую сустрэчу моладзі Тэзэ |
Анонсы
|
24.11.2015 10:59 |
Piligrymka.by запрашае прыняць удзел у 38-й Агульнаеўрапейскай сустрэчы моладзі Тэзэ, якая будзе праходзіць у Валенсіі (Іспанія) з 28 снежня 2015 года па 1 студзеня 2016 года.
Прыняць удзел у сустрэчы ў Валенсіі значыць... ... маліцца ў спевах і цішыні на Міжземнаморскім беразе; ... абнавіць надзею разам з дзясяткамі тысяч маладых людзей з Еўропы і з усяго свету; ... пазнаёміцца з гасціннасцю сем’яў Валенсіі; ... сустрэцца з людзьмі, якія сведчаць аб Евангеллі і фармуюць грамадства заўтрашняга дня. Маршрут пілігрымкі:
Мінск–Познань–Кёльн–Парыж–Барселона–Валенсія–Авіньён–Падуя–Вена–Браціслава–Мінск.
Час правядзення: 23 снежня 2015 г. — 6 студзеня 2016 г.
Праграма сустрэчы моладзі ў Валенсіі: 28 снежня: - прыбыццё пілігрымаў у Валенсію;
- прыём;
- першая сустрэча з прымаючымі парафіямі і сем’ямі;
- малітва ў катэдральным касцёле і ў намётах на Jardines del Turia
29-31 снежня: - ранішняя малітва ў прымаючых парафіях;
- размовы ў малых групах і сустрэчы з людзьмі, якія ўдзельнічаюць у жыцці мясцовай супольнасці;
- абед на Jardines del Turia;
- дзённая малітва ў цэнтры горада і ў Jardines del Turia;
- у другой палове дня ў розных месцах у цэнтры горада: семінары, прысвечаныя пытанням веры і ўнутранага жыцця, сацыяльным праблемам і мастацтву
31 снежня: - рэгіянальныя сустрэчы;
- вячэра (сухі паёк будзе выдадзены загадзя), потым вячэрняя малітва ў катэдральным касцёле і на Jardines del Turia
- вячэра і вячэрняя малітва ў выставачным цэнтры і вялікіх касцёлах у цэнтры горада
- малітва за мір (у прымаючых парафіях), потым “фестываль народаў”
1 студзеня:
- удзел у ранішнім набажэнстве ў прымаючых парафіях;
- святочны абед у прымаючых сем’ях;
- ад'езд з 17.00
Больш падрабязна з праграмамі пілігрымак можна азнаёміцца на сайце piligrymka.by, а таксама па наступных тэлефонах:
Velcom: 8029 602 00 98 МТС: 8029 708 00 78 (MV)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.