Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Cімпозіум, прысвечаны 50-годдзю заканчэння Другога Ватыканскага Сабору, пройдзе ў Мінску
Анонсы
24.11.2015 14:31

28 лістапада ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены адбудзецца сімпозіум, прысвечаны 50-годдзю заканчэння Другога Ватыканскага Сабору, які арганізоўвае Мінска-Магілёўская архідыяцэзія сумесна з Мінскім тэалагічным каледжам імя св. Яна Хрысціцеля.

Да ўдзелу ў працы сімпозіума запрашаюцца ўсе жадаючыя, асабліва студэнты і выпускнікі каледжа. Пачатак а 10-й гадзіне.

Праграма:

10.00 – пачатак сімпозіума і прывітальнае слова;

10.15 – 11.45 – даклады:

  • «Другі Ватыканскі Сабор: матывацыі і вынікі» – арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
  • «Пакліканне чалавечай асобы да веры і любові ў навучанні Другога Ватыканскага Сабору» – кс. маг. Кірыл Бардонаў
  • «Sacrosanctum Concilium – першы крок рэформ» – кс. ліц. Юрый Санько
  • «Сродкі масавай камунікацыі ў абвяшчэнні Евангелля ў святле дэкрэту Inter mirifica» – кс. ліц. Ігар Лашук

12.00 – урачыстая святая Імша (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)

13.30 – пачастунак (дольны касцёл, белая зала)

Арганізатары

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.