Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Адвэнтавае чуванне моладзі пройдзе ў магілёўскай катэдры |
Анонсы
|
02.12.2015 10:08 |
12 снежня ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбудзецца адвэнтавае чуванне моладзі. Малітоўная сустрэча пройдзе пад назвай «Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8).
Да ўдзелу ў чуванні асабліва запрошана моладзь Магілёўскага дэканату.
Праграма:
- 12.00 — рэгістрацыя
- 13.00 — канферэнцыя
- 14.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.30 — пачастунак, кава, гарбата
- 16.30 — сцэнка
- 17.30 — святы Ружанец
- 18.30 — святая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскуп вікарый для Магілёўскага рэгіёну Аляксандр Яшэўскі SDB
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.