З 5 снежня па 6 студзеня ў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе XVI Фестываль «Дні хрысціянскай культуры».
Праграма:
5 снежня
12.00 – выстава работ дзіцячай творчасці «Божы свет вачыма дзяцей»: навучэнцы СШ №40, СШ №45, гімназіі п. Руба; педагогі С. Жэлінская, Л. Швед, О. Варабчук, М. Кадзетава (катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, Віцебск, вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28)
12 снежня
11.00 – выстава работ народнага клуба фларыстыкі «Анюта» «Свет навокал нас» (касцёл Святога Духа, Віцебск, вул. Чкалава, 5а)
18 снежня
15.00 – выстава дзіцячай творчасці устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і сярэдніх школ г. Віцебска «Таямнічае Ражство» (Віцебскі абласны мастацкі музей, Віцебск, вул. Леніна, 23)
19 снежня
10.00-15.00 – навукова-практычная канферэнцыя «Тэматыка Ражства ў сусветнай мастацкай культуры» (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Віцебск, пр-т Маскоўскі, 33)
25 снежня
канцэрт харавых калектываў парафій Віцебска (касцёлы горада)
26 снежня
17.00 – чытацкія сустрэчы: навуковы мадэратар прафесар філалогіі І. Л. Лапін, мастацкі суразмоўнік – раман М. Булгакава «Майстар і Маргарыта» (катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, Віцебск, вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28)
29 снежня
14.00 – віншаванне на Божае Нараджэнне ад каталіцкіх парафій Віцебска для пацыентаў Віцебскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы (Віцебск, вул. Шрадэра, 7)
30 снежня
14.00 – тэатралізаванае наведванне пацыентаў дзіцячых аддзяленняў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы «Святы Мікалай віншуе з Божым Нараджэннем» (Віцебск, вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 37)
5 студзеня
10.00-14.00 – конкурс нацыянальнай батлейкі з удзелам дзіцячых калектываў парафій Віцебскай дыяцэзіі і дзіцячых калектываў горада (Палац творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска, вул. Касманаўтаў, 2)
6 студзеня
19.00 – святочны канцэрт (катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага, Віцебск, вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 28) (AG)
|