Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Асвячэнне капліцы адбудзецца ў гродзенскім мікрараёне Альшанка
Анонсы
19.12.2015 17:40

20 снежня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніць асвячэнне новазбудаванай капліцы ў Альшанцы — новым мікрараёне горада Гродна. Святая Імша пачнецца ў 11.00.

У 2012 г. у Альшанцы была створана парафія Святога Духа. 24 мая 2015 г. біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла (на скрыжаванні вуліц Багушэвіча і Караткевіча). 10 жніўня пачалося будаўніцтва капліцы.

Пробашч парафіі ксёндз Павел Салабуда разам з парафіянамі запрашае ўсіх да ўдзелу ў гэтай важнай для горада Гродна падзеі. «Капліца была пабудавана для кожнага з вас, для вашых сем'яў і дзяцей, пажылых людзей і моладзі. Запрашаю ўсіх да супольнай малітвы», — заахвочвае святар.



Парафія Святога Духа ў Гродне вельмі маладая. За вельмі кароткі час у Альшанцы былі пабудаваны шматпавярховыя дамы, у якіх жывуць маладыя сем’і. Сёння ў парафіі налічваецца больш за 2500 вернікаў, гэта пераважна маладыя бацькі з дзецьмі.

На катэхезу прыходзіць усё больш дзяцей — вучні малодшых класаў. Моладзі пакуль няма, але дзеці — будучыня парафіі. На сённяшні дзень у мікрараёне пражывае каля 10 тыс. чалавек, але павінна быць каля 70 тыс. У мікрараёне Aльшанка ўжо пабудавана школа, два дзіцячыя садкі (будуецца трэці), два вялікія магазіны, амбулаторыя.

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.